Дом для аўтамабіля

У Беларусі ўзровень аўтамабілізацыі насельніцтва перавысіў аналагічны паказчык шэрагу развітых еўрапейскіх дзяржаў, такіх як Венгрыя, Польшча, Славакія. Па звестках аддзялення дзяржаўнай аўтаінспекцыі РАУС, у Ляхавічах зарэгістравана больш за 12 тысяч адзінак аўтатранспарту, у тым ліку толькі легкавых аўтамабіляў больш як 6 тысяч.
Пры ўсіх станоўчых момантах гэта тэндэнцыя непазбежна суправаджаецца шэрагам праблем, такіх як лішак транспарту на вуліцах горада, рост дарожна-транспартных здарэнняў, загрувашчванне дваровых тэрыторый асабістымі аўтамабілямі.
Недахоп парковак і гаражоў, якія ахоўваюцца, прыводзіць таксама да павелічэння колькасці аўтамабільных крадзяжоў. У дзённы час аўтамашыны разгрупаваны ля месц работы іх уладальнікаў, але бліжэй да вечара транспарт навадняе дваровыя тэрыторыі, якія з’яўляюцца пляцоўкамі для «начлегу» аўтамашын.
У нашым горадзе часткова гэтая праблема вырашаецца тым, што ў праектна-каштарыснай дакументацыі новабудоўляў прадугледжваецца значная колькасць парковачных месц на дваровых тэрыторыях, хаця праблему паркоўкі гэта не рашае.
У райвыканкаме вядзецца ўлік грамадзян, у якіх існуе праблема, дзе захоўваць транспартныя сродкі і фарміраванне кааператываў па будаўніцтву гаражоў. Для гэтых мэт падабраны зямельныя ўчасткі ў раёне вул. Арлоўскага (недалёка ад дзіцячага сада № 4) і вул. Юбілейная (працяг існуючага гаражнага масіву). Усе жадаючыя могуць звярнуцца за кансультацыяй у аддзел архітэктуры і будаўніцтва, службу «адно акно» райвыканкама або па тэл. 2-16-37, 2-09-59.
Людміла БУХАНАВА, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *