Сакавіцкі вернісаж. У Ляхавічах адзначылі свята 8 Сакавіка /фота/

Жанчынам-ваеннаслужачым батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады вельмі пасуе форма

У гарадскім Доме культуры панаваў святочны настрой. Фае ГДК сустракала вернісажам ад “Апалона”, майстар-класам па сервіроўцы стала ад рэстарана “Ластаўка”, выставай вырабаў ад мясцовых майстрых і іншымі сюрпрызамі ад арганізатараў урачыстасці.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч шчыра павіншаваў са святам вясны ляхавічанак, падзякаваў за тую ролю, якую яны адыгрываюць у грамадстве, і ўручыў узнагароды жанчынам-ваеннаслужачым. А яны, змяніўшы камуфляж на парадную форму, пры макіяжы і прычосках, былі проста непаўторнымі. Камандзір батальёна 8-й радыётэхнічнай брыгады Сяргей Задорскі працягнуў эстафету ўзнагароджання і ўручыў абаяльным і моцным жанчынам у форме, якія паспяхова нясуць службу, граматы камандзіра брыгады ВПС і войскаў СПА.

Канцэртная праграма стала яскравым падарункам усім, хто прыйшоў у ГДК. Кожнае музычнае віншаванне ад творчых калектываў раёна і таленавітых выканаўцаў суправаджалася дружнымі апладысментамі залы. Песні чаргаваліся з танцамі, гумарам і прыгожай музыкай. А цёплыя словы падкрэслівалі захапленне самымі цудоўнымі, загадкавымі і лірычнымі жанчынамі, з якімі асацыюецца ўсё самае лепшае ў свеце. 
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *