Каб іскры не сталі полымем

У мінулую пятніцу, суботу і нядзелю падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 10 ра-
зоў выязджалі на тушэнне ўзгаранняў сухой расліннасці, у сямі выпадках ліквідавалі пажары ў экасістэмах раёна. Праведзены рэйды па выяўленні палаў. Па іх выніках аднаго падпальшчыка – жыхара аграгарадка Жарабковічы – выявілі, як гаворыцца, па гарачых слядах. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці: яму давядзецца заплаціць штраф.

Згодна артыкула 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Нямала прыкладаў і ў нашым раёне, калі з-за выпальвання сухой расліннасці гарэлі дамы, гаспадарчыя пабудовы. Рэгістраваліся і выпадкі ўзгаранняў у лесе: людзі наводзілі парадак на могілках, смецце выносілі ў лес, падпальвалі яго і пакідалі гарэць без нагляду… Сваю долю ўносяць і аматары адпачынку на прыродзе: непатушаныя кастры, кінутыя недакуркі і г.д. – таксама прычыны пажараў.
Дапускаецца кантралюемае распальванне кастроў, у тым ліку і для спальвання смецця, адходаў, на пляцоўках, вакол якіх ачышчаная да мінеральнага слою глеба шырынёй не менш за 0,25 метра, пры слабым ветры (да 5 м/с) і на адлегласці не менш за 15 метраў ад будынкаў, 25 метраў ад ляснога масіву, 30 метраў ад сціртаў сена і саломы. На тэрыторыі двароў жылых дамоў сядзібнай забудовы, дачных і садовых домікаў дазваляецца прыгатаванне ежы ў спецыяльных прыстасаваннях (мангал, барбекю, грыль і інш.) пры слабым ветры на адлегласці не менш за 4 метры ад будынкаў. Забараняецца спальванне смецця і размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы пад кронамі дрэў. Нельга пакідаць пляцоўку для спальвання і гарачае вуголле без нагляду. Парушэнне названых патрабаванняў прадугледжвае папярэджанне ці штраф у памеры да 30 БВ на фізічную асобу і да 200 БВ – на юрыдычную.
Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч падчас чарговай апаратнай нарады запатрабаваў ад супрацоўнікаў РАНС, лясгасу, прыродаахоўнай службы ўзмацніць работу па прафілактыцы пажараў. Трэба паклапаціцца пра абнаўленне мінералізаваных палос паабапал дарог. Узмоцнены кантроль і за выпальваннем сухой расліннасці ў населеных пунктах, меры па папярэджанні пажараў на тарфяніках.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *