Не ў пагонах, але абаронцы

Хочаш жыць у міры – будзь гатовым да вайны. Агульнавядомае выказванне, пераведзенае з латыні, як нельга лепш адлюстроўвае сутнасць развіцця і ўмацавання рэгулярнай арміі дзяржавы, у тым ліку і такога яе падраздзялення як тэрытарыяльная абарона. Сёння ўжо не новае паняцце “тэрытарыяльная абарона” ў лічаныя месяцы ўварвалася ў армейскі лексікон. Больш таго – загучала ў сценах мясцовых органаў улады – устаноў, здавалася б, цывільных.

Практычная адпрацоўка раённым ваенным камісарыятам мерапрыемстваў тэрытарыяльнай абароны ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, дазволіла адказаць на многія пытанні, што раней лічыліся праблемнымі. І яскрава прадэ-        манстравала: стварэнне і развіццё тэрытарыяльных войскаў будзе садзейнічаць развіццю баяздольнасці арміі ў цэлым. Гэта, у прыватнасці, неаднойчы пацвярджалася ў час         камандна-штабных вучэнняў і трэніровак.

– У важнасці і адказнасці задач, што ўскладаюцца на тэрытарыяльную абарону, сумнявацца не даводзіцца, – гаворыць ваенны камісар раёна Ігар Гусак. – Гэтыя войскі ў ваенны час прызваны ахоўваць тылавыя аб’екты, камунікацыйныя вузлы і масты. Яны могуць дапамагаць у ліквідацыі наступстваў прымянення зброі масавага паражэння. На іх ускладаюцца таксама барацьба з дыверсантамі і вядзенне актыўнай узброенай барацьбы на тэрыторыі, захопленай праціўнікам. Асабовы састаў будзе прыцягвацца таксама да рамонтна-аднаўленчых работ, будаўніцтва абарончых рубяжоў.

Жыць пад мірным небам – прывілея і права, заваяваныя для нас дзедамі і прадзедамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ахоўваюць гэта права сённяшнія вайскоўцы. Галоўная ж мэта вучэнняў асабовага саставу тэрытарыяльных войскаў – усведамленне свайго статусу як ваеннаслужачага Узброеных Сіл, абаронца Айчыны.

Аляксей РУСІН,
начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *