Захаваць здароўе і жыццё

Кожны з нас ідзе на працоўнае месца з жаданнем выканаць свае прафесійныя абавязкі і атрымаць за гэта заработную плату. Таму і думкі не ўзнікае, што можна не вярнуцца жывым і здаровым. Аднак жыццё і факты сведчаць, на жаль, што бывае і такое.

Стварэнню належных умоў працы на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіцкага раёна ўдзяляецца вялікая ўвага. У раёне рэгулярна праводзяцца дні аховы працы, дзейнічае мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. За 2021 год з удзелам дзяржаўнага інспектара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праведзена 110 рэйдаў мабільнай групы райвыканкама, выяўлена больш за 1130 парушэнняў нарматыўных патрабаванняў. Камісія для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы Ляхавіцкага райвыканкама з удзелам дзяржаўнага інспектара правяла праверку ведаў у 109 кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый рознай формы ўласнасці. Пытанні аховы працы разглядаліся на чатырох пася-
джэннях райвыканкама і падчас правядзення раённага дня аховы працы. Штогод праводзіцца конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы. Для ўзмацнення прапаганды здаровых і бяспечных умоў працы дзяржаўныя інспектары Баранавіцкага міжраённага аддзела дзесяць разоў выступілі ў СМІ раёна.
За 2021 год інспектары Баранавіцкага міжраённага аддзела правялі выбарачныя праверкі выканання заканадаўства аб працы і ахове працы ў чатырох арганізацыях раёна (ААТ «Шлях новы», «Ляхавіцкі льнозавод», ФГ «Уладзімір плюс», ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»), дзе выяўлена каля 100 парушэнняў патрабаванняў заканадаўства, рэкамендавана прыпыніць работу васьмі станкоў і іншага абсталявання, небяспечнага для жыцця і здароўя работнікаў прадпрыемстваў. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы і ахове працы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу восем службовых асоб, да дысцыплінарнай адказнасці – 19.
Усяго ў 2021 годзе за дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы і ахове працы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 11 службовых асоб наймальніка. Па выніках нагляднай дзейнасці прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 28 службовых асоб, рэкамендавана прыпыніць работу 24 станкоў і іншага абсталявання.
Аднак, гэта работа не дае стапрацэнтнага эфекту. Трагічныя выпадкі на працоўных месцах здараюцца пастаянна. Не стаў выключэннем і мінулы 2021 год, на працягу якога зарэгістраваны чатыры няшчасныя выпадкі, адзін з іх адносіцца да ліку цяжкіх вытворчых траўмаў (ТАА «Фермент»), і тры – што не адносяцца да ліку цяжкіх вытворчых траўмаў (два – у СВК «Ляхавіцкі», УБП «ПМК-13» ААТ «Пінсксаўгасбуд»).
Па выніках спецыяльнага расследавання ўстаноўлена прычына няшчаснага выпадку, які здарыўся з падсобным рабочым ТАА «Фермент»: парушэнне работнікамі таварыства патрабаванняў Тэхналагічнай інструкцыі па прасейванні сыравіны і гатовага прадукту і патрабаванняў па ахове працы Інструкцыі па ахове працы для падсобнага рабочага.
За бягучы перыяд 2022 года ўжо зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы (ААТ «Шлях новы»), а другі выпадак, які не адносіцца да ліку цяжкіх вытворчых траўмаў (СВК «Ляхавіцкі»). Спецыяльныя расследаванні па даных выпадках не завершаны.
З году ў год траўмы на вытворчасці атрымліваюць вопытныя работнікі, якія не выконваюць элементарныя правілы па ахове працы (ФХ «Уладзімір плюс», ААТ «Жарабковічы», «Ляхавіцкі кансервавы завод», ТАА «Фермент», УБП «ПМК-13» ААТ «Пінсксаўгасбуд», СВК «Ляхавіцкі»).
У сваю чаргу і службовыя асобы не заўсёды выконваюць свае функцыянальныя абавязкі па ахове працы (ААТ «Жарабковічы», «Ляхавіцкі льнозавод», ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», УБП «ПМК-13» ААТ «Пінсксаўгасбуд»). Як патрабуе заакон, службовая асоба, якая парушыла заканадаўства аб ахове працы, нясе дысцыплінарную, адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць.
Выкананне правілаў і нормаў аховы працы дазволіць захаваць свае здароўе і жыццё. Бяспечная праца – гэта прафесіяналізм плюс асабістая адказнасць кожнага на сваім працоўным месцы.

Эдуард СЛІВА,
галоўны дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжраённага
аддзела дэпартамента
дзяржаўнай інспекцыі працы.