Травы ў расе мараць аб касе

З вышыні дня сённяшняга тыя часы здаюцца ўжо ці не запаветнымі – калі каса ў абавязковым парадку шукала расу. Без такой “падмазкі” не работа: сілы пакладзеш, а ні тугога ўкосу, ні чысціні пакосу. Даўняе рамяство-майстэрства аказалася амаль выціснутым з практычнага ўжытку – пад напорам трымераў і іншых механічных варыянтаў старой добрай коскі. Але не-не, ды і знаходзяцца аматары размахнуць плячо. А да таго як – выбраць сталёвую прыладу працы, адбіць яе належным парадкам, адмыслова “пад сябе” асадзіць. Ну і як у любой іншай ручной рабоце, уменні, навыкі валодання сталёвым клінком ніхто не адмяняў. І каса зайграе. А разам з ёй мелодыяй цяпла напоўніцца сэрца касца, жалезнай пругкасцю нальюцца яго мускулы, заспявае душа. Вось і ляхавічанін Мікалай Ліхач (на здымку) вырашыў   “запрэгчы” касу, думаецца, не толькі з нагоды вытворчай неабходнасці. Рамантыка?

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *