Гісторыка-патрыятычнага праект БРСМ «Лічбавая зорка» рэалізуецца на Ляхавіччыне

✅ Анастасія ДЗЕМІДОВІЧ, першы сакратар райкама БРСМ:

– У апошні кастрычніцкі дзень прадстаўнікі розных пакаленняў сабраліся каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у райцэнтры, каб аддаць даніну памяці. Менавіта на гэтым месцы з’явілася таблічка з QR-кодам. Цяпер кожны можна даведацца, што за гістарычную падзею тоіць у сабе гэты помнік, досыць прасканіраваць код і перайсці па спасылцы. Такім чынам актывісты далучыліся да міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта БРСМ «Лічбавая зорка». Сярод ганаровых гасцей – дэпутат Ляхавіцкага райсавета дэпутатаў Дзмітрый Багушэвіч і ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Ігар Леснік.