Няхай мары збываюцца! Дарагія выпускнікі!

Прыміце шчырыя віншаванні з яркай і хвалюючай падзеяй – днём развітання са школай.

Вы ўжо прайшлі пэўны шлях, і выпускны вечар – як скрыжаванне, месца, адкуль пачынаецца новы адлік кіламетраў-дзён самастойнага дарослага жыцця. Поспех залежыць ад вашай ініцыятывы, упэўненасці і мэтанакіраванасці. Але, рухаючыся наперад, развіваючы сваю волю, не губляйце дабрыні і аптымізму,

паважайце сябе і тых, хто побач з вамі, любіце сваю Радзіму і свой народ. Заставайцеся ўдзячнымі настаўнікам і бацькам, якія былі побач з вамі, дапамагалі сталець, перадавалі вам веды і вопыт, вучылі перамагаць.

Жадаем вам, дарагія выпускнікі, упэўнена крочыць па абраным шляху, рашуча пераадольваць перашкоды. Поспехаў вам, веры ў свае сілы і таленты, маральнай стойкасці і душэўнай шчодрасці. У добры шлях!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                                      Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *