Спадзявалася на разуменне і не памылілася

Нягледзячы на тое, што жыву ў Баранавічах, я з’яўляюся прыхаджанкай Ляхавіцкай Крыжа-ўздвіжанскай царквы. Мне асабіста давялося пераканацца ў тым, што мясцовая раённая ўлада з разуменнем адносіцца да праблем і патрэб храма. Поўнае разуменне і падтрымку атрымала  пры звароце да старшыні раённага         выканаўчага камітэта Дзмітрыя Міхайлавіча Бурдука. Просьба мая датычыла аказання садзеяння ў рамонце і ўстаноўцы агароджы вакол храма. З дапамогай старшыні райвыканкама пытанне было вырашана хутка. І на прапанову ўпрыгожыць будынак царквы мазаікай (яе выраб я ўзяла на сябе), а для гэтага паспрыяць у падрыхтоўчых работах Дзмітрый Міхайлавіч адказаў станоўча, паабяцаў, што яны будуць выкананы сіламі мясцовай арганізацыі.

Надзвычай красамоўныя, каштоўныя, павучальныя такія адносіны кіраўніка раёна, які душэўна адгукнуўся на просьбу аб дапамозе. Усё ж чалавечнасць — выдатная і патрэбная ўласцівасць асобы, тым больш, калі яна ўласціва таму, хто надзелены ўладай.

А канчатковым вынікам нашых намаганняў стане яшчэ большая адухоўленасць людзей, якія прыйдуць да абноўленага храма.

Лілія БАТУРА, г. Баранавічы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *