Лета. Канікулы. Бяспека

На гарадскім пляжы парадак.

Адпачынак ля вады надзвычай папулярны, асабліва летам. Аднак,  прыемнае правядзенне часу можа мець трагічныя наступствы, калі не выконваць правілы бяспекі.

Па даных Асвода ў Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. Па стане на 27 чэрвеня на вадзе загінула 143 чалавекі, з іх 16 непаўналетніх.
У вадаёмах на тэрыторыі раёна ў 2016 годзе загінулі 2 рыбакі, адзін з іх – зусім нядаўна. Летась вада забрала жыцці 431 чалавека, у тым ліку 31 дзіцяці. А колькі яшчэ трагедый магло б адбыцца, калі б не выратавальнікі Асвода і МНС, якія сёлета літаральна выцягнулі з вады амаль 200  адпачываючых і рыбакоў. На жаль, дапамога можа паспець не заўсёды.
Ляхавіцкі РАНС нагадвае пра меры бяспекі на вадзе. Не купайцеся ў незнаёмых вадаёмах і месцах, дзе купанне забаронена. Не  пакідайце дзяцей без нагляду. Вельмі небяспечна плаваць на самаробных плытах і іншых не прызначаных для гэтых мэт сродках. Нельга ладзіць на вадзе небяспечныя гульні, ныраць з абрываў і вышак    без папярэдняй праверкі дна. Прапісная ісціна – бяду лягчэй папярэдзіць, чым        змагацца з яе наступствамі.
Заўсёды памятайце тэлефон службы выратавання – 101 ці 112.
Аляксей КЛЕТАНІЦА,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *