Прытармазі! Знак 40

На аўтамабільнай дарозе Баранавічы –Ляхавічы, якая праходзіць па тэрыторыі райцэнтра  (ад вуліцы Савецкай да Кастрычніцкай) устаноўлены дарожны знак “Абмежаванне максімальнай хуткасці руху 40 кіламетраў у гадзіну”. Знак з’явіўся з-за  патэнцыяльнай небяспекі на гэтым  участку дарогі: менавіта тут размешчаны два абазначаных нерэгулюемыя  пешаходныя пераходы, бачнасць якіх абмежавана жылымі пабудовамі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *