Уборачныя няроўнасці

У ходзе кантрольна-аналітычных мера-прыемстваў, якія правёў Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў, у шэрагу гаспадарак выяўлены факты парушэння тэхналогіі корманарыхтовак. Ёсць сярод іх і ляхавіцкія адрасы, напрыклад, райаграсэрвіс. А ў КСУП ”Тальмінавічы” па стане на 1 ліпеня была завышана статыстычная справаздачнасць на 429 тон сенажу, што ў пераліку склала 120 тон кармавых адзінак.
Што датычыць арганізацыі жніва, то сярод сельгаспрадпрыемстваў, якія недастаткова падрыхтавалі вагавую гаспадарку да адказнай кампаніі, – КСУП ”Востраў-Агра”, дзе  па стане на 25 ліпеня на тэрыторыі зернятоку адсутнічалі вагі. Узважвалі зерне на вагах, размешчаных на малочна-таварнай ферме ”Востраў”, якая знаходзіцца на адлегласці 2,5 кіламетра ад зернятоку. А гэта – дадатковы расход паліва для аўтатранспарту.
У КСУП ”Ліпнянка”   26 ліпеня работу зернесушыльнага комплексу ”ЗСК-30” стрымліваў недахоп паліва. Па стане на 25 ліпеня ў гаспадарцы было намалочана 314 тон зерня вільготнасцю 17–19 працэнтаў, з якога прасушана каля 30 тон. На адкрытай пляцоўцы на прылягаючай да зернескладоў тэрыторыі знаходзілася каля 50 тон непрасушанага трыцікале, а пад навесам – каля 250 тон, якія самасаграваліся. А гэта патрабуе дадатковых затрат па перамяшчэнні на пляцоўцы зерня з выкарыстаннем пагрузчыка.
У КСУП ”Тальмінавічы” 26 ліпеня ўбіралі харчовы яравы ячмень ля аграгарадка ”Тальмінавічы”. Ураджайнасць зерня была на ўзроўні 27 цэнтнераў з гектара. З-за адсутнасці ўшчыльненняў і рэгуліровак страты за жаткай склалі да 7 працэнтаў (1,9 цэнтнера з гектара). Работа камбайнаў была прыпынена да ўхілення няспраўнасцяў.
Камітэт  дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *