У Ігара Бокія прывычка перамагаць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў плыўца Ігара Бокія з заваяваннем залатога медаля на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.
У фінале плавання на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у катэгорыі S13 Ігар Бокій паказаў рэзультат 53,85 секунды, абнавіўшы свой жа сусветны рэкорд, які раней быў устаноўлены на чэмпіянаце свету-2015 у Глазга (54,44).
Узнагарода спартсмена стала першай у скарбонцы зборнай Беларусі на гэтай Паралімпіядзе, а для плыўца – шостым залатым медалём Паралімпіяд. У 2012 годзе ў Лондане ён пяць разоў падымаўся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару, перамагаючы ў плаванні.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *