Яблычны час

Талакой справа ладзіцца. З гэтай народнай мудрасцю згодны ў Начаўскай СШ і з года ў год восенню дружна далучаюцца да работнікаў мясцовай гаспадаркі для адказнай справы – уборкі вырашчанага ўраджаю.

– Летась шчыравалі на бульбе, сёлета – час яблыкаў, – адзначае намеснік дырэктара ўстановы Дзіна Янушкевіч, – таму школьны дэсант высадзіўся ў садзе прадпрыемства.

Падганяць рабят не трэба – працуюць з ахвотай і задавальненнем. Сваім жа дапамагаем, адзначаюць. Сакавітых і духмяных пладоў хлопчыкі і дзяўчынкі сабралі за некалькі дзён каля 30 тон. Гаспадарка прадае ўраджай на кансервавы завод.

ДП “Нача” ў сваю чаргу дапаможа школе набыць камп’ютарную тэхніку і не пакіне без запасаў бульбы на зіму. Да таго ж, кожны з рабят атрымае і заработную плату, і такое неабходнае ўменне працаваць у камандзе. У суме – плённы ўзаемны саюз.

Свой пасільны ўклад у дапамогу аграрыям раёна па традыцыі гатовы ўнесці і іншыя ўстановы адукацыі, якія з сельгаспрадпрыемствамі звязваюць свае спадзяванні па нарыхтоўцы агародніны. Пакуль жа збіраюць бульбу на палетках школьнікі з Тухавічаў і Дарава. Але гэта толькі пачатак.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


One thought on “Яблычны час

  • 25/09/2016 в 22:50
    Permalink

    Всегда с восторгом вспоминаю те школьные годы, когда всем классом ездили на картошку или яблоки. Работали, а потом в час обеда каждый доставал свою ссобойку и делился с другими. Сдруживались, становились друг другу ближе. А в автобусе всегда распевали песни.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *