Дзе знаходзіцца “шціль”?

За дапамогай у міліцыю звярнуўся жыхар Зубелевіч, які паведаміў, што з яго дома прапала бензапіла “Шціль”. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што яшчэ на пачатку ліпеня сам “пацярпелы” гаспадар аддаў бензапілу, толькі не памятае каму. Амнезія, аднак.

Сумка, веласіпед, гараж, КЗС…

У жыхаркі Малога Гарадзішча пляменнік прама ў двары ўласнага дома ўкраў з сумачкі 150 тысяч рублёў. А ў ляхавічанкі брат зняў розныя запчасткі з яе веласіпеда і пагражаў сястры фізічнай расправай. У вяскоўца з Літвы ноччу з аўтамабіля МАЗ нехта ўкраў 40 літраў дызельнага паліва, аўтамагнітолу і калонкі да яе. Таксама з гаража, на гэты раз у Грушаўцы 2 маладыя зладзеі ўкралі ўсяго-ўсялякага на 285 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа супраць работнікаў ЗАТ “Белпрампрыбор” – жыхароў Галаўнінцаў, якія ноччу з бункера КЗС у Шчэрбаве ўкралі 4400 кілаграмаў азімага тры-цікале на суму больш за 3 мільёны рублёў.

Не хочуць жыць…

Не першы раз спрабуе звесці рахункі з жыццём 40-гадовы ляхавічанін, і  кожны раз медыкі вяртаюць яго да жыцця, заўжды спадзеючыся, што гэта апошняя спроба суіцыду. На лячэнне ў райбальніцу дастаўлена і 17-гадовая ляхавічанка з дыягназам—“перадазіроўка заспакаяльнымі прэпаратамі”. Праводзіцца праверка.

Са зводкамі РАУС  знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *