Самы галоўны чалавек. 14 кастрычніка-Дзень маці

Мама і дачка. Ляхавічанкі Вольга і Кіра Пішч. Фота Маргарыты КУХТА.

Дарагія зямлячкі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці! Гэта свята – даніна глыбокай павагі і любові да маці, да вялікага прызвання жанчыны, прызнанне на дзяржаўным узроўні яе важнейшай ролі ў развіцці грамадства.
У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці, якая дорыць новае жыццё, выхоўвае лепшыя чалавечыя якасці, дае першыя мудрыя ўрокі.
Нашы сучасніцы паспяваюць паспяхова працаваць у розных сферах народнай гаспадаркі і пры гэтым заставацца добрымі ахоўніцамі дамашняга ачагу. Беззапаветная мацярынская любоў і адданасць служаць падтрымкай у складаных сітуацыях, дапамагаюць пераадольваць нягоды, верыць у поспех.
Мілыя жанчыны! Нізкі паклон вам за шчодрае мацярынскае сэрца і нястомныя клопаты, за бязмежную любоў да сваіх дзяцей. Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і цяпла, узаемаразумення, поспехаў ва ўсіх справах.
Раённы   выканаўчы камітэт.                                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *