Не лішняя інстанцыя

Прафсаюзныя арганізацыі на прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасці – з’ява  рэдкая. Хаця апошнім часам з’явілася тэндэнцыя па  стварэнні пярвічак і ў сферы бізнесу. Ляхавіцкі  раён не выключэнне: прафсаюзныя пярвічкі  зарэгістраваны ў ЗТАА “БелДан” і ТАА “Трансэлектракамплект”.
– Мы не існуем у некай адасобленай прасторы, цікавімся, як ідуць справы ў іншых арганізацыях малога і сярэдняга бізнесу. Прыглядваліся, як  там супрацоўнічаюць прафсаюзы і наймальнікі.  Неаднойчы абмяркоў-валася пытанне стварэння пярвічкі і на нашым прадпрыемстве. Паступова  ад слоў перайшлі да справы, – расказвае намеснік дырэктара ТАА “Трансэлектракамплект” і старшыня прафкама прадпрыемства  Яўгеній Сяргей.
У верасні 2015  года  87 з 94 тутэйшых працаўнікоў  добраахвотна аб’ядналіся ў прафсаюзную пярвічку, якая ўвайшла ў склад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Перш чым ствараць пярвічную арганізацыю, тут  вызначыліся, што яна будзе каардынатарам і абаронцай працоўных, прафесійных, эканамічных і сацыяльных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, сярод яе функцый – стварэнне ўмоў для задавальнення духоўных патрэб  работнікаў,  далучэнне іх да культуры, мастацтва, спорту, здаровага ладу жыцця  – усяго таго, без чаго не магчымы ні высокая эфектыўнасць вытворчасці, ні сацыяльны дабрабыт калектыву. Для дасягнення гэтых задач выкарыстоўваецца калектыўны дагавор, які  заключаны  паміж кіраўніцтвам  “Трансэлектракамплекта” і прафкамам таварыства  сёлета ў красавіку. Ён рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі. Сумесна  распрацавалі  палажэнні аб аплаце працы, прэміраванні. Асаблівая  ўвага – сацыяльным гарантыям.  Прадпрыемства аплачвае пэўную частку (у залежнасці ад стажу  работы ў таварыстве) кошту пуцёўкі ў санаторый ці прафілакторый. Да Дня абаронцаў Айчыны, Дня жанчын, Новага года ўсе работнікі атрымліваюць  матэрыяльную дапамогу, як і тыя, хто ідзе на пенсію, – усё за кошт таварыства. Шмат па якіх накірунках адміністрацыя і прафкам (у складзе 7 чалавек, абраных калектывам) дзейнічаюць сумесна. Гэта і сацыяльна-эканамічнае развіццё прадпрыемства, і ўмацаванне дысцыпліны, павышэнне прадукцыйнасці працы, стварэнне здаровых і бяспечных умоў на працоўных месцах, захаванне працоўнага заканадаўства.
Прафкам актыўна ўдзельнічае ў рабоце камісій, створаных на прадпрыемстве.  Праводзіцца і індывідуальная работа з членамі калектыву. Прафсаюз выступае ў ролі грамадскага кантралёра, сочыць за выкананнем правоў працаўнікоў у галіне аховы і ўмоў працы, сацыяльных гарантый і зарплаты.
Заснавальнік і дырэктар   ТАА Генадзій  Сакуць сцвярджае, што не бачыць праблем, якія б перашкаджалі стварэнню прафсаюзных структур у прыватным сектары эканомікі, не лічыць іх лішнімі ў калектыве, таму з энтузіязмам падтрымлівае пачынанні прафкама:
– Работадаўцы і прафсаюзы маюць агульныя інтарэсы. Абодва бакі зацікаўлены ў далейшым развіцці прадпрыемства, эканамічным росце паказчыкаў, сацыяльнай стабільнасці ў калектыве. Адсюль і неабходнасць нашага цеснага  і плённага супрацоўніцтва.
На першы план сёння выходзіць прававая абарона інтарэсаў работнікаў. Дзякуючы ў многім дзейнасці прафсаюзаў, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый даведваюцца пра свае сацы-    яльныя гарантыі.
– Наша пярвічка – каманда аднадумцаў, аб’яднаная не толькі агульнымі задачамі, але і даверам, добрымі ўзаемаадносінамі, – гаворыць  бухгалтар прадпрыемства, член прафкама  Алена Плескацэвіч.
Яўгеній Сяргей расказвае, што  з моманту стварэння пярвічкі спрэчныя  пытанні  пакуль не вырашалі. І не таму, што гэта не ў прафсаюзных сілах. Проста іх не было.
Галіна КАНЬКО.
Па стане на 1 ліпеня гэтага года, 8659 нашых землякоў з’яўляліся членамі прафсаюза. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах дзейнічала  88 пярвічных  арганізацый.  Курыруе  работу ўсіх прафкамаў і райкамаў раённае  аб’яднанне прафсаюзаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *