ААТ «Жарабковічы». 2022-і – на выдатна!

Галоўны заатэхнік Леанід Новік са спецыялістамі Юліяй Мурочак, Людмілай Балкунец, Ірынай Буцько

●Паспяхова – калі адным словам, то менавіта такую адзнаку можна паставіць ААТ «Жарабковічы» за 2022-і сельскагаспадарчы год. Што ні галіна, што ні падраздзяленне, то добрыя вынікі, якія ў сваёй большасці пераўзыходзяць мінулагоднія паказчыкі.

Аграном-хімік Віктар Навумчык
Брыгадзір МТФ «Чашчы» Ігар Бубенчык (у цэнтры)
з калектывам.
Загадчык рамонтнымі майстэрнямі Міхаіл Пятроўскі
(другі справа), механізатар Іван Сковыш, тэхнік-механік Васілій Панічаў, вадзіцель Іван Сергіеня.

Сёння калектыў аднаго з самых маштабных і па плошчы, і па пагалоўі БРЖ, і па аснашчанасці машынна-трактарнага парка сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны таксама самы вялікі па колькасці працаўнікоў – іх 597 чалавек.
– Наш калектыў здольны на многае. Лічу, толькі той, хто любіць свой край, зямлю, на якой плённа працуе, можа дасягнуць любых вытворчых вяршынь. Задача кіраўніцтва – стварыць належныя ўмовы працы, забяспечыць неабходнай тэхнікай і даць магчымасць зарабіць дастойную заработную плату. Менавіта ў гэтым накірунку і рухаецца наша гаспадарка, – гаворыць дырэктар ААТ «Жарабковічы» Антон Булаты.

Шчодрая  аддача зямлі
Шчодрымі кармавымі адзінкамі, намалотамі, тонамі выка-
паных бульбы і цукровых буракоў аддзячылі жарабковіцкім аграрыям ураджайныя сельгасугоддзі. Першым сваё важкае слова на жніве-2022 сказаў рапс, прычым даволі значнымі лічбамі. Ураджайнасць алейнага насення рапсу сёлета тут склала 42,6 цэнтнера
з гектара (для параўнання: сярэднераённы паказчык – 33,7 цэнтнера з гектара). Агульны намалот – 3830 тон, што перавышае леташні на 1200 тон.
Прадаўжаючы рапсавую тэму, нельга не ўзгадаць і ўласную жарабковіцкую міні-перапрацоўку. Пяты год дзейнічае завод
па выпуску рапсавага алею, пакуль – тэхнічнага. За суткі завод можа перапрацоўваць да дзесяці тон насення ў алей, які ідзе на продаж. За дзевяць сёлетніх месяцаў перапрацавана 1732 тоны рапсу і атрымана 544 тоны алею. Знайшлі ў гаспадарцы прымяненне для макухі, якую выкарыстоўваюць для корму буйной рагатай жывёле, ужо ў гэтым годзе яе атрымана 1110 тон. Невялікі заводскі калектыў узначальвае Сяргей Сергіеня.
Сёлетняе жніво чарговы раз стала люстэркам удалай сяўбы збожжавых, своеачасовай апрацоўкі глебы, належнай колькасці і якасці ўдабрэнняў, выдатнага кадравага складніка рупліўцаў хлебнай нівы. Адны з першых тысячнікаў на адвозцы зерня, сярод камбайнераў, лепшыя аператары ЗСК – з «Жарабковічаў». Нездарма працаўнікі гэтага сельгаспрадпрыемства часцей за іншых падымаліся за заслужанымі ўзнагародамі на святочную сцэну аграгарадка Навасёлкі, дзе праходзілі раённыя «Дажынкі». Гонар і слава лепшым камбайнерам – Сяргею Бураку, Андрэю Дзянішчыку, Віктару Клемяня, Георгію Жуку, Уладзіміру Баўтрукевічу. Профі ў вадзіцельскай справе – Ігар Каўроўскі, Міхаіл Праневіч, Вячаслаў Шклянік. Што ні жніво, то чарговая працоўная перамога – пад такім дэвізам прайшла і сёлетняя адказнейшая кампанія для аператараў ЗСК Віктара Лойкі, Аляксандра Пілецкага, Вадзіма Кудзіна, Мікалая Халопіцы. Статыстычныя даныя скажуць лепш слоў: валавы збор збожжа заважыў 22688 тон пры ўраджайнасці 66 цэнтнераў на круг.
Істотны крок наперад зрабілі «Жарабковічы» ў нарыхтоўцы кармоў. Тое, што жывёлу і ўзімку чакае багаты рацыён, відавочна: па стане на пачатак лістапада нарыхтавана
54,5 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы з улікам зерня.
Бульба хоць і не асноўная культура на жарабковіцкіх палетках, але вырошчванню другога хлеба надаецца істотная ўвага. Сёлета кожны бульбяны гектар заважыў 357 цэнтнераў, а валавы збор – 1962 тоны. Частка агародніны сартоў «першацвет», «скарб», «маніфест» прададзена, астатняя адправілася на зімоўку ў спецыяльнае сховішча. у лідарах жывёлаводы
9248 – пагалоўе буйной рагатай жывёлы, з якіх 2958 – дойны статак, восем малочнатаварных фермаў, тры цялятнікі, комплекс па адкорме БРЖ – такія яны, «Жарабковічы» жывёлагадоўчыя.
– Работнікі кожнага падраздзялення стараюцца працаваць дастойна і прадукцыйна, бо ад агульных намаганняў залежыць дабрабыт кожнага. Своеасаблівым арыенцірам становіцца і ўнутрыгаспадарчае працоўнае спаборніцтва, – адзначае намеснік дырэктара ААТ Алена Навалочка. А тон у спаборніцтве сярод МТФ задаюць «Чашчы» (брыгадзір Ігар Бубенчык).
На працягу апошніх гадоў гэта МТФ – бясспрэчны лідар у малочнай вытворчасці сельгаспрадпрыемства. За 10 месяцаў у сярэднім ад кожнай рагулі тут надаілі 6398 кілаграмаў малака (у сярэднім па гаспадарцы – 5061 кілаграм), на малочны завод гатункам экстра прададзена 94,5 працэнта, астатняе – вышэйшым гатункам.
Алена Навалочка падкрэслівае, што і на іншых МТФ стараюцца не адставаць ад лідараў, і такая здаровая канкурэнцыя толькі на карысць агульнай справе.
А аператары машыннага даення Марына Яраш, Валянціна Лойка, Таццяна Шчарбін, Таццяна Лук’янчык, Наталля Калбаса, Іна Панова, Вольга Тапалава – узор адданасці прафесіі.

Імі ганарацца
Прозвішчы аграрыяў «Жарабковічаў» з года ў год гучаць сярод перадавых работнікаў Ляхавіччыны. Па выніках 2021 года ганаровае званне «Чалавек года» Ляхавіччыны ў намінацыі «аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя» прысвоена ветэрынарнаму ўрачу-гінеколагу ААТ «Жараб-
ковічы» Сяргею Кобелю.
Трэба чуць, з якой пашанай і павагай кіраўніцтва гаспадаркі адзначае сваіх працаўнікоў, незалежна ад пасады, галоўны крытэрый прызнання – вынікі і адносіны да справы. У якасці такіх прыкладаў – намеснік дырэктара Сяргей Каляда, начальнікі ўчасткаў Дзмітрый Дыдышка, Іван Пірштук, Аляксандр Булаты, Міхаіл Багацкі, Аляксей Навалочка, загадчык комплексу па адкорме БРЖ Таццяна Занько, галоўны ветурач Аляксандр Макаранка, галоўны аграном Яўгеній Цярпіцкі, заатэхнік-селекцыянер Юлія Мурочак, брыгадзіры МТФ «Шавялі» Таццяна Касмовіч, «Улазавічы» Мікалай Заяц, загадчык цялятніка ў Падлессі Ганна Баўтрукевіч, ветурач Адам Гарыбян, механізатары Анатолій Петух, Уладзімір Сакалоўскі, Анатолій Чаркас і іншыя.
Калі гаварыць пра кадравы складнік «Жарабковічаў», то тут таксама прысутнічае некалькі вызначальных асаблівасцей. 97 работнікаў сельгаспрадпрыемства – маладыя людзі ва ўзросце да
31 года. 38 сем’яў жарабковіцкіх работнікаў мнагадзетныя.
Гаспадарка падтрымлівае і мнагадзетныя сем’і, і маладых спецыялістаў. Напрыклад, другі год пасля заканчэння
Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта тут працуе аграномам-хімікам Віктар Навумчык. Па словах маладога спецыяліста, яго задавальняюць і ўмовы працы, і калектыў, і зарплата, і вырашанае жыллёвае пытанне – гаспадарка выдзеліла дом у Канюхах.
Актыўны, ініцыятыўны, перспектыўны і адказны – так характарызуе маладога спецыяліста Алена Навалочка, нездарма яму даверылі ўзначаліць пярвічку БРСМ і маладзёжны савет сельгаспрадпрыемства. А раўняцца моладзі ёсць на каго! Асноўная частка працоўнай біяграфіі 63-гадовага галоўнага заатэхніка Леаніда Новіка звязана з «Жарабковічамі». Вячаслаў Сяргей не адно дзесяцігоддзе кіруе брыгадай трактарыстаў. 42 гады ў механізатарскай справе – пра Аляксея Зянько з Тальмінавіцкага ўчастка.
І гэта далёка не поўны пералік тых, чые жыццё і працоўны стаж непарыўна звязаны з ААТ «Жарабковічы».
А яшчэ віншаванні да прафесійнага свята абавязкова атрымаюць і ветэраны сельгасвытворчасці гэтага прадпрыемства – такая добрая і трывалая традыцыя.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.