Не спаліце сваё жыццё

Замест цыгарэты- зарадка для лёгкіх

З 14 па 29 лістапада ў Ляхавіцкім раёне праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.

Галоўная мэта пажарна-прафілактычнай акцыі – барацьба з курэннем у ложку. З пачатку года ў нашым раёне па гэтай прычыне тры чалавекі загінулі, два атрымалі апёкі.
У рамках акцыі ”Не прапальвай сваё жыццё” начальнік РАНС   Валерый Равінскі выступіў перад навучэнцамі Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Кіраўнік выратавальнай службы нагадаў асноўныя   правілы пажарнай бяспекі, а таксама дзеянні ў выпадку пажару. Закончылася размова праглядам тэматычнага відэароліка.
Ляхавіцкія выратавальнікі сумесна з райкамам БРСМ правялі для навучэнцаў тэматычную дыскатэку. Пераможцы разнастайных конкурсаў атрымалі ў якасці прызоў прафілак-тычныя брашуры і салодкія пачастункі.
Марына КАСАКОВІЧ, спецыяліст  РАНС.

Калі ў сям’і ёсць курцы, РАНС настойліва рэкамендуе ўстанавіць ва ўсіх пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
А тым, хто сябруе з цыгарэтай, варта памятаць правілы бяспечных паводзін.
Не курыце ў кватэры ці доме, тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення.
Не выкарыстоўвайце ў якасці попельніцы папяровыя мяшкі, скрынкі ад запалак або цыгарэт – яны могуць загарэцца.
Пры напаўненні попельніцы своечасова яе ачышчайце, не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў вёдры для смецця, з балконаў і лоджый. Сачыце, каб попел не трапіў на гаручыя рэчывы або падлогу.
Захоўвайце запалкі, цыгарэты ў недаступным для дзяцей месцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *