Саксафон пачакае

”Служыць буду годна!” – паабяцаў бацькам Павел Кірмель.

Як ужо адзначалася ў “ЛВ”, падчас восеньскай прызыўной кампаніі ва Узброеныя Сілы краіны адправяцца  служыць 50 нашых землякоў.

Канцэртны касцюм на салдацкую гімнасцёрку гэтымі днямі змяніў і ляхавічанін Павел Кірмель. Яшчэ ўчора – выкладчык Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў па класе саксафона, удзельнік народнага духавога аркестра ГДК, сёння ён ужо разам з іншымі навабранцамі стаў у армейскі строй.
– Заўсёды ведаў, што мне калісьці належыць стаць салдатам. Кожны сапраўдны мужчына абавязкова павінен прайсці гэту жыццёвую школу. У свой час служылі мае дзяды, бацька, цяпер прыйшла і мая чарга выканаць свой грамадзянскі абавязак. А што датычыцца музыкі, ведаю, што і ў арміі змагу займацца любімай справай, – сцвярджае Павел.
У мінулы чацвер родныя, блізкія, сябры і калегі ўрачыста праводзілі юнака да ваенкамата і наказвалі годна служыць. Наперадзе ў Паўла Кірмеля школа маладога байца, прысяга і паўтара года салдацкіх будняў у адной з вайсковых часцей у Баранавічах.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

”Служыць буду годна!” – паабяцаў бацькам Павел Кірмель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *