Гісторыя ў малюнках

Наша Ляхавіччына – цудоўныя мясціны з непаўторнымі краявідамі, не захапляцца якімі проста нельга. А якія маляўнічыя карціны можна ўбачыць на тэрыторыях старадаўніх палацава-паркавых ансамбляў, – так натхнёна, з любоўю да малой радзімы гаворыць пра родны кут  член Беларускага саюза мастакоў і Саюза дызайнераў, кіраўнік мастацкай студыі “Апалон”,  мастак і края-знавец Сяргей Чарановіч. Не дзіўна, што прыгожая і гасцінная ляхавіцкая  зямля стала месцам правядзення абласнога пленэра мастакоў “Краявіды Берасцейшчыны”, ініцыяванага аблвыканкамам, аддзелам культуры райвыканкама і  абласной арганізацыяй Беларускага саюза мастакоў.

На працягу  дванаццаці дзён 10 мастакоў, большасць з якіх прадстаўлялі Брэстчыну, малявалі краявіды палацава-паркавых ансамбляў у Грушаўцы, Флер’янова, Савейках.

Пленэр для мастакоў – гэта выдатная магчымасць паказаць сябе і павучыцца ў калег.

Удзельнікі засталіся ў захапленні ад экскурсіі па гістарычных мясцінах Ляхавіччыны, якую правёў Сяргей Чарановіч, і ўвогуле ад гасціннасці і добразычлівасці ляхавічан. Усе як адзін адзначалі, што гістарычныя мясціны натхняюць, уносяць у  творчасць новую іскрынку і непаўторнасць. Удзельнікі пленэру наведалі Мір і Нясвіж.

Усе 20 работ, намаляваных падчас пленэру, былі выстаўлены ў фае гарадскога Дома культуры, і імі любаваліся шматлікія наведвальнікі выставы. Прыемна, што кожны мастак  пакінуў на памяць ляхавічанам і гасцям горада адну са сваіх работ.

Арганізатары і ўдзель-нікі пленэру спадзяюцца, што гэта не апошняе мерапрыемства такога кшталту на Ляхавіччыне, і падчас наступнага   геаграфія ўдзельнікаў будзе больш шырокая.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *