Ганарымся, што навучылі

Плакаты і постэры з такім слоганам гэтай восенню з’явіліся на вуліцах беларускіх гарадоў. Гэта – сацыяльная ініцыятыва МНС, закліканая матываваць бацькоў навучаць бяспецы дзяцей. У рамках кампаніі выратавальнікі распрацавалі матэрыялы для дзяцей і бацькоў – кнігі, пропісі, расклады, іншую наглядна-выяўленчую і сувенірную прадукцыю. Пра тое, што неабходна навучаць правілам бяспекі з самага дзяцінства,  нагадаюць аўдыя- і відэаролікі, а таксама прэзентацыйныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у месцах, дзе  часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі.
Менавіта ў сям’і закладваецца фундамент культуры бяспекі жыццядзейнасці. Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце www.112.by. Праверыць і замацаваць веды можна, прайшоўшы тэст для дзяцей і бацькоў (для гэтага перайсці па спасылцы http://mchs.gov.by/test/). Адказаўшы правільна на ўсе пытанні, раздрукоўвайце і дзяліцеся  ў сацыяльных сетках граматай «Геній бяспекі».
У рамках другога этапу акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі два дамы сямейнага тыпу. Падчас сустрэчы інспектар нагляду і прафілактыкі Аляксей Клетаніца нагадаў дзецям правілы бяспекі паводзін у зімовы перыяд, пра тое, што і ў святочныя дні нельга забывацца пра захаванне правілаў пажарнай бяспекі, трэба быць асцярожным і абачлівым пры выкарыстанні піратэхнікі.
А паколькі лепш за ўсё інфармацыя засвойваецца праз гульню, спецыялісты РАНС правялі з рабятамі конкурсы.
Кожнае дзіця атрымала сувеніры ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *