Алімпійскія надзеі

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка з юнымі спартсменамі Ляхавіцкага раёна.

Пяцёра ляхавічан у ліку 94 юных спартсменаў з усёй Брэстчыны сталі галоўнымі дзеючымі асобамі ўрачыстай цырымоніі ўшанавання фіналістаў абласной акцыі “Алімпійскае дараванне-2016”. На яе былі запрошаны пераможцы і прызёры леташніх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў у 20 відах спорту. Гонар прадставіць наш раён сёлета выпаў гандбалістцы Юліі Лойка, дзюдаістцы Ульяне Шчарбаковай, футбалістцы Карыне Валынец і легкаатлетам Алесе Давыдавай і Аляксандру Арлоўскаму.

Юных спартсменаў вобласці з перамогамі павіншавалі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка, дырэктар прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка, начальнікі ўпраўленняў адукацыі Юрый Прасмыцкі, спорту і турызму аблвыканкама Мікалай Глушэня, а таксама вядомыя спартсмены – пераможцы, прызёры і ўдзельнікі алімпійскіх гульняў, ветэраны спорту. Юныя спартыўныя дараванні атрымалі дыпломы і падарункі. І,канешне, выдатны шанц пагаварыць з вядомымі спартсменамі, сфатаграфавацца на памяць. Хто ведае, магчыма, калісьці сярод новых герояў алімпіяд прагучаць і іх прозвішчы.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Алімпійскія надзеі: 1 комментарий

  • 24/01/2017 в 11:19
    Permalink

    Вот повезло! Есть стимул и дальше упорно тренироваться для новых побед

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *