Егер казулі таварыш

Егеры  раённай арганізацыйнай структуры БТПР дапамагаюць насельнікам лясоў перазімаваць.
Клопат пра зімоўку пачынаецца яшчэ з вясны-лета: нарыхтаваць сена,  забяспечыць належны запас солі, зернеадходаў.  Частку запасаў для падкормкі  раённая арганізацыя атрымлівае “па бартары”: на час касавіцы-жніва здае трактар у арэнду сельгаспрадпрыемствам раёна, якія  разлічваюцца зернем, сенам.  Егеры на замацаваных за імі участках вядуць  улік лясных насельнікаў, сочаць, каб не пуставалі кармушкі. А яшчэ  арганізуюць паляванне  ў дазволеныя заканадаўствам тэрміны, у тым ліку і для замежных грамадзян. На ўчастку  Аляксандра  Малахвея (на здымку) арганізавана 8 падкормачных пляцовак, да якіх усю зіму прыходзілі ласавацца казулі, дзікі, зайцы.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *