Факт-экспрэс-навіны

  • · ВІНШАВАННІ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Сусветным днём пошты — калектыў раённага вузла паштовай сувязі.

НОВАЕ Ў ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННІ. Такую назву меў абласны семінар, што прайшоў у мінулы чацвер на базе Ляхавіцкага раёна. Удзельнікі мерапрыемства на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Мікалаем Крывецкім наведалі шэраг прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. У памяшканні Тухавіцкага СДК адбылося пленарнае пасяджэнне. Падрабязнасці — у наступным нумары «ЛВ».

  • БЯСПЕКА ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ.  У школах раёна працуе 6 факультатыўных груп дапрафесійнай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць стаць выратавальнікамі. 61 чалавек вывучае тэорыю на тэму «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», а на спаборніцтвах і ў час факультатыўных заняткаў яны набываюць практычныя навыкі. Вы-пускнікам факультатыўных груп разам з атэстатамі аб сярэдняй адукацыі выдаюцца пасведчанні, наяўнасць якіх улічваецца пры паступленні ў вучэбныя ўстановы МНС, а таксама пры прыёме на службу ў органы і падраздзяленні МНС Рэспублікі Беларусь.
  • · БРОНЗА. Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Георгій Барысевіч, 2 кастрычніка ў  г. Іванава праводзіліся чэмпіянат і першынство Брэсцкай вобласці па лёгкаатлетычным кросе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 каманд. У кожным забегу на розных дыстанцыях спаборнічалі па 60 спартсменаў. Ва ўпартай барацьбе каманда Ляхавіцкага раёна заняла 3 агульнакаманднае месца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *