Хіп-хоп ад Сяргея

У нерастыражаваным эстрадным жанры – бітбоксе – наш зямляк Сяргей Стрыхар дайшоў да высокага ўзроўню: ён стаў адным з шасці самых паспяховых удзельнікаў галіновага этапу прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў АПК Брэстчыны  «Новыя імёны Беларусі-2017», якія будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім этапе. Сяргей працуе электраманцёрам на Ляхавіцкім ільнозаводзе. Любіць музыку, іграе на піяніна. Арыгінальны  жанр  бітбокс – гэта тэхніка гукападражання, пры якой, вобразна кажучы, атрымліваецца чалавек-аркестр: ён імітуе гучанне розных музычных інструментаў. Выступленне нашага земляка
тыдзень назад у Бярозе выклікала захапленне журы конкурсу і ўсіх гледачоў, паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура.  Бітбокс у стылі хіп-хоп прайшоў на ўра. Малайчына, Сяргей!
Фота Сяргея  ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *