«Сонейка» ў РАНС

Першы этап пажарна-прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню“, мэта якой – прафілактыка пажараў і надзвычайных сітуацый,  стартаваў у аздараўленчых летніках. Днямі ў ПАВЧ № 1 наведаліся госці – рабяты, якія адпачываюць у прышкольным лагеры гімназіі “Сонейка” . Праграма дня была вельмі насычаная.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі расказ пра прафесію выратавальніка. З непадробным інтарэсам  юныя госці разглядвалі  пажарную тэхніку і абсталяванне, слухалі расказы супрацоўнікаў РАНС пра выезды на ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Самыя актыўныя прымералі абмундзіраванне выратавальніка. Інспектар РАНС Аляксей Клетаніца правёў прафілактычную гутарку: нагадаў правілы паводзін у лесе, каля вады і на вадзе, дома, у грамадскіх месцах.
Такія мерапрыемствы пройдуць і ў іншых лагерах.
Марына КАСАКОВІЧ,  спецыяліст  РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *