Папярэдзіць – значыць не дапусціць

З 13 па 23 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні цяжкіх  і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ўчыненых у стане алкагольнага ап’янення і ў сферы сямейна-бытавых адносін. Мерапрыемствы маюць на ўвазе ў тым ліку далучэнне насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям’і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
За 5 месяцаў 2017 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 7 злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, 6 – прэвентыўнай накіраванасці і адно цяжкае.
Ляхавіцкім РАСК узбуджана крымінальная справа па арт. 186 Крымінальнага кодэкса ў адносінах ляхавічаніна, які 31 сакавіка ў стане алкагольнага ап’янення пагражаў забойствам сваёй дачцэ.
Дзейснай мерай прафілактыкі з’яўляецца частковае або поўнае абмежаванне ў дзеяздольнасці асоб, якія не аказваюць матэрыяльнай падтрымкі сем’ям, ізаляцыя хранічных алкаголікаў, якія дапускаюць правапарушэнні ў быце, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Сёлета судом Ляхавіцкага раёна асуджана ў ЛПП 16 хранічных алкаголікаў, у тым ліку 2 абавязаныя асобы, 5 сямейных скандалістаў. На лячэнне ў абласную псіханеўралагічную бальніцу “Крывошын” накіравана  57 чалавек, 19 пастаўлена на ўлік да ўрача-нарколага, 2 хранічныя алкаголікі абмежаваны ў дзеяздольнасці.
На працягу 5 месяцаў 2017 года выяўлена 52 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства. Адабраны 460 літраў самагоннай брагі, самагону і спіртаўтрымліваючай вадкасці, 9 самагонных апаратаў. За знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах 342 асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У РАУС кругласутачна па нумары 2-48-37 працуе гарачая лінія “П’янству не”. Кожны, хто валодае інфармацыяй (ананімнасць гарантуецца), можа паведаміць пра факты бытавога насілля, незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі. Можна тэлефанаваць у аператыўна-дзяжурную службу УУС Брэсцкага аблвыканкама па нумары 8-0162-20-16-47.
Андрэй ГІЛЬ,
часова выконваючы  абавязкі начальніка РАУС.

ДАВЕДАЧНА

Бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад дамашняга насілля – 8-801-100-8-801 – ананімна штодзённа з 8.00 да 20.00. Званіць  са стацыянарнага  тэлефона.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *