Пунсовы колер дапамогі

«Мы рады, што прынялі ўдзел у Дні донара», – неаднойчы гучала з вуснаў навучэнцаў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Тыдзень донарства завяршыўся ў нашым раёне папаўненнем радоў тых, для каго міласэрнасць і дабрачыннасць  у першую чаргу – справа. 18 навучэнцаў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа па праве могуць лічыць, што пазапраграмны экзамен на свядомасць і чалавечнасць яны здалі з выдатнай адзнакай. Гэтыя юнакі і дзяўчаты падзяліліся сваёй крывёю, якая, магчыма, камусьці выратуе жыццё.

– Шчыры дзякуй усім удзельнікам акцыі, хто асэнсавана і сціпла зрабіў такі высакародны крок. Моладзь у нас цудоўная, што пацвердзіла і яе стаўленне да ўдзелу ў дабрачынным донарстве. Дзякуй і кіраўніцтву ЛДАКа за  разуменне, дапамогу ў арганізацыі гэтай акцыі і за плён выхаваўчай работы, – намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Волкава  не стамляецца паўтараць, наколькі жыццёва важная справа – донарства.
Дарэчы, колькасць землякоў, якія  папаўняюць донарскія рады, расце. Сёлета іх ужо было больш за сотню. Такая вось  прыгожая статыстыка дабрачыннасці.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *