Агульны клопат. Чарговы рабочы дзень у акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык правёў у аграгарадку Нача Ляхавіцкага раёна

Чарговы рабочы дзень у акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык правёў у аграгарадку Нача. Тут адбыліся запланаваны выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамая тэлефонная лінія. Разам з членам парламента працавалі кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Яўгеній Юрлевіч і старшыня Начаўскага сельвыканкама Вячаслаў Новік.
Акрамя таго, дэпутаты цікавіліся станам добраўпарадкавання населенага пункта, работай устаноў сацыяльнай сферы, гандлю, гутарылі з мясцовымі жыхарамі.
Увогуле, аграгарадок Нача даволі камфортны для пражывання. Летась ён прыкметна  «падрос» у парадку, чаму спрыяла падрыхтоўка да раённых дажынак. Аднак, спыняцца на дасягнутым ні ў якім разе нельга, падкрэсліў Леанід Цупрык. Трэба падтрымліваць зробленае і працягваць добраўпарадкаванне. Напрыклад, яўна просіць звярнуць на яе ўвагу плошча перад магазінам: лужыны, выбоіны псуюць агульны выгляд і пагаршаюць дарогу да гандлёвай кропкі.
Дарэчы, менавіта стан многіх дарог і якасць вады ў некаторых населеных пунктах  назваў Яўгеній Юрлевіч галоўнымі праблемамі, з якімі насельніцтва раёна звяртаецца ў розныя інстанцыі і якія неабходна тэрмінова вырашаць кампетэнтным службам, у прыватнасці, жылкамунгасу і дарожнікам.
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *