У рэжыме нон-стоп

Пра раён электрасетак мы звычайна ўспамінаем, калі адключаецца электраэнергія. Вось тады тэлефон дзяжурнага РЭС кіпіць: што здарылася, калі падключыце святло? А, між іншым, служба гэта кругласутачная – днём і ноччу, у дождж і ў снег забяспечвае функцыянаванне электрычных сетак у штатным рэжыме. Ну а здараецца аварыйная сітуацыя – справа гонару ліквідаваць яе максімальна хутка.

Начальнік раёна электрасетак Віктар Станкевіч удакладняе, што калектыў складаецца з 77 чалавек, і ўсе без выключэння работнікі вызначаюцца пачуццём адказнасці і прафесіяналізмам. Гэта ў дачыненні раённай дыспетчарскай службы, брыгад па рамонце і эксплуатацыі размеркавальных сетак, службы збыту электраэнергіі.

Сур’ёзная гаспадарка, строгія патрабаванні да бяспекі, пастаяннае пацвярджэнне класнасці, удасканаленне майстэрства – гэтае і многае іншае ў раскладзе дня РЭС. Дарэчы, наш раён электрасетак уваходзіць у склад філіяла Баранавіцкіх электрасетак РУП «Брэстэнерга», які (філіял) адзначае 60-годдзе з дня ўтварэння. Ляхавіцкія энергетыкі, сённяшнія і ветэраны службы, маюць поўнае права сцвярджаць, што ў гісторыю прадпрыемства ўпісалі не адну старонку, і што без іх сюжэт быў бы няпоўным. Сярод лепшых працаўнікоў калектыву – галоўны інжынер Сяргей Фінюцін і вадзіцель Леанід Макарэвіч (на здымку).

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *