Чаго прыходзіла рыжая ў Літву Ляхавіцкага раёна?

2 кастрычніка ў РАНС паступіла паведамленне: у двары дома № 16 па вуліцы Кірава ў вёсцы Літва з’явілася ліса. Да прыбыцця супрацоўнікаў райветстанцыі, райЦГіЭ, таварыства паляўнічых і рыбаловаў лясную драпежніцу  забілі і адразу ўтылізавалі. У прафілактычных мэтах праведзена санітарная апрацоўка падворка,  куды завітала няпрошаная госця.

Лісы, як і іншыя драпежнікі і бадзяжныя жывёлы, могуць уяўляць небяспеку як пераносчыкі шаленства і іншых інфекцыйных хвароб.

Створана камісія па выдаленні з тэрыторыі населенага пункта, садаводчага таварыства дзікай  жывёлы. Яе ўзначаліў галоўны ветэрынарны ўрач раёна Уладзімір Гараховіч.
Калі вы заўважылі драпежнікаў на вуліцы ці падворку, неадкладна тэлефануйце па  нумары 2-14-85 у райветстанцыю, 101 – РАНС ці ў бліжэйшы сельвыканкам.
Дзмітрый НОВІК,
старшы інжынер РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *