Смак і якасць – лепшая рэклама

Цвёрдасць пазіцый Ляхавіччыны як рэгіёна сельскагаспадарчага заметна дапаўняецца прамысловым патэнцыялам. Каля 40 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту раёна ствараецца менавіта ў прамысловасці. І, што ёсць – тое ёсць: самы важкі прамысловы воз “цягне” на сабе СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, доля якога ў агульным кошце прампрадукцыі раёна раўняецца прыкладна 60 працэнтам. Пры гэтым патэнцыял прадпрыемства выкарыс тоўваецца не ў абсалютнай ступені і пры адпаведных абставінах вынікі маглі б быць выгадна іншымі. Што за абставіны? Завод   у суткі перапрацоўвае некалькі больш як 200 тон малака. Усё, што з’яўляецца магчымым атрымаць ад сельскагаспадарчых арганізацый раёна, прыватных малаказдатчыкаў. Гэта, аднак, – не пад поўную загрузку перапрацоўчых магутнасцяў прадпрыемства. Несумненна, можна і трэба больш. Можна, трэба і выгадна гаспадаркам-пастаўшчыкам, заводу, нам з вамі – шматлікай арміі спажыўцоў якасных і разнастайных гатовых вырабаў пад маркай “Ляхавічок”. І ніякага перабольшвання пазіцый: ацэнку “якасна” прадукцыя Ляхавіцкага малочнага заслужыла не ўчора і не толькі ў межах раёна. Нават больш дакладным будзе ахарактарызаваць яе як натуральна якасную, паколькі ўсё, што сыходзіць з канвеера акцыянернага таварыства, мае сто-працэнтны  інгрэдыентны склад. Калі закваскі, то толькі “жывыя”, без выкарыстання фарбаваль-нікаў, рознага кшталту штучных узмацняльнікаў і кансервантаў. Гэтым, дарэчы, і тлумачыцца параўнальна невялікі тэрмін захоўвання, напрыклад, ёгурту “Ляхавічок” – у разы меншы ў адрозненне ад аналагічных узораў многіх іншых заводаў-вытворцаў. Высновы і выбар просяцца самі сабой. Сёння малочным заводам асвоены выпуск больш як чатырох дзясяткаў найменняў прадукцыі. У некалькіх варыянтах і розных спажывецкіх характарыстык малако, кефір, масла сметанковае, смятана, тварожныя вырабы, шэраг дэсертаў, іншых прадуктаў. Сказанае, канешне, не азначае, што ўсе 40 рэцэптур кожны дзень ставяцца ў вытворчасць. Як адзначыў у размове дырэктар завода Вячаслаў Жукоўскі, канвеер працуе пад патрэбы рынку: у чым на канкрэтным адрэзку часу найбольш зацікаўлены гандлёвыя арганізацыі, што мае найбольшую пакупніцкую запатрабаванасць, тое з патэнцыяльна магчымага і выпускаецца. У гэтай сувязі ўзгадваецца вядомы эканамічны пастулат: попыт дыктуе прапанову. Хоць абсалютнай ісцінай ён з’яўляецца не заўсёды. Часам прадпрыемства свядома ідзе на недаатрыманне дывідэндаў узамен магчымасці максімальнага забеспячэння насельніцтва  прадуктамі першай неабходнасці. Напрыклад, займаццавытворчасцю нейкага з дэсертаў, магчыма, і больш прыбыткова, аднак, не ва ўрон прадуктам першага раду: малаку, кефіру. Мае месца эканамічная палітыка з сацыяльным ухілам, скажам так. Дарэчы,  амаль палова з названых вышэй чатырох дзясяткаў асартыментна-прадуктовых рэцэптур была распрацавана і адаптавана ў вытворчасць у бягучым годзе. Як маглі ўжо заўважыць і ацаніць спажыўцы, з’явіліся, у прыватнасці, малочныя вырабы з нізкім утрыманнем тлушчу, узбагачаныя комплексамі розных карысных дабавак. Прадукт кефірны, напрыклад, прыйшоўся даспадобы многім. “Бюджэтны” па кошце, з нізкім працэнтам утрымання тлушчу кісламалочны напітак, узбагачаны, апроч іншага, комплексам так званых прабіётыкаў. Харчовыя валокны, мікраэлементы і іншыя інгрэдыенты ў іх складзе падабраны з разлікам, каб садзейнічаць павышэнню  імунітэту арганізма чалавека. Прадукцыя СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” трывала “прапісалася” і за межамі краіны. Хоць трапіць туды, замацавацца, тым больш працаваць з дынамікай няпроста.  Але ж прадпрыемства  з’яўляецца таксама вядучым у раёне экспарцёрам. Як сведчыць мінулагодні расклад, больш  паловы агульнай экспартнай выручкі раёну прынесла менавіта марка “Ляхавічок”. Завод пастаўляе ў блізкае і далёкае замежжа розныя віды і найменні сваёй прадукцыі. Асобныя яе ўзоры, між іншым, праклалі сабе дарогу на паўночнаамерыканскі кантынент . У адпаведнасці з класічным меркаваннем, калі зношанасць асноўных фондаў не перавышае 50 працэнтаў, то гэта для любой вытворчасці лічыцца нядрэнным, як правіла, паказчыкам. Нягледзячы на тое, што на малочным заводзе названая эканамічная катэгорыя выглядае куды больш выгадна,  прадпрыемства перманентна абнаўляецца. Пераўзбраенне, якпатрабуюць сучасныя тэхналогіі, па сутнасці, з’яўляецца неад’емным і паралельным асноўнай вытворчасці працэсам. Апошнім годам, напрыклад, рэканструяваны прыёмна-апаратны цэх асноўнай вытворчасці, у цэху цэльнамалочнай прадукцыі ўстаноўлены новы ўпаковачны аўтамат. Маштабным блізкаперспектыўным праектам з’яўляецца  рэканструкцыя заводскай кацельні. У тым ліку, павінна адбыцца ўстаноўка новага больш цеплаэнергаэфектыўнага абсталявання. Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *