Экспарт без парушэнняў

У ходзе кантрольных мерапрыем-стваў Баранавіцкі міжраённы Камітэт дзяржкантролю выявіў шматлікія факты перавышэння суб’ектамі гаспадарання тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый. Агульная сума знешнегандлёвых аперацый, не завершаных у вызначаныя тэрміны, устаноўленая міжраённым КДК за 2016 і 2017 гады, склала 2,62 мільёна рублёў (з улікам дэнамінацыі), перавышэнне тэрмінаў – ад 2  да 440 дзён.
За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 службовых і 13 юрыдычных асоб на агульную суму амаль 290 тысяч рублёў.
Асноўнымі прычынамі парушэння з’яўляюцца незахаванне дагаворных абавязацельстваў нядобрасумленнымі нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, а таксама незварот ва ўстаноўленыя тэрміны суб’ектаў гаспадарання ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь за атрыманнем дазволу на працяг тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі.
На сённяшні дзень  у мэтах рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады прадугледжаны шэраг мер па паэтапнай лібералізацыі валютных адносін.
23 чэрвеня 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 221, згодна якому ўносяцца змяненні ва Указ № 178 «Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый».
Згодна з прававым актам павялічаны тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый:
-пры экспарце – 180 дзён з даты адгрузкі тавараў, выканання работ, аказання паслуг (раней – 90 дзён);
-пры выкананні будаўнічых, спецыяльных, мантажных работ і (ці) аказанні паслуг у будаўніцтве на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі па знешнегандлёвых дагаворах, звязаных з рэалізацыяй дагавораў стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, – не пазней даты завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб’екта;
-пры выкананні (аказанні) будаўнічых работ (паслуг) на тэрыторыі замежных дзяржаў у памеры зарэзерваваных заказчыкам да 10 працэнтаў ад агульнага кошту адпаведнага дагавора – не пазней за 30 каляндарных дзён з даты завяршэння гарантыйнага перыяду на выкананыя (аказаныя) будаўнічыя работы (паслугі);
-пры імпарце – не пазней за 90 каляндарных дзён з даты правядзення плацяжу (раней – 60 дзён).
Указам ліквідаваны некаторыя перашкоды, што стрымлівалі рост знешняга гандлю. Напрыклад, прадастаўлена магчымасць завяршэння знешнегандлёвай аперацыі, калі запазычанасць прызнана безнадзейнай да спагнання, але не раней чым праз 3 гады з даты яе ўтварэння; пашыраны пералік выпадкаў, калі аплата імпарту можа ажыццяўляцца за кошт крэдытаў, выдадзеных ураду або пад яго гарантыі, а таксама за кошт сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Алег ДАНІЛАЎ, старшыня Баранавіцкага міжраённага КДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *