Дакладна і не інакш

Пунктуальны і дакладны, прынцыповы і адказны, выдатна валодае нарматыўна- заканадаўчай базай – гэта пра галоўнага юрысконсульта разлікова-касавага цэнтра №35 у г. Ляхавічы «Белаграпрамбанка» Генадзія Сяргея. Для іншага сухія радкі дакументаў, для яго – інфармацыя з адказам на самыя складаныя пытанні. У банкаўскай сферы Генадзій Аляксеевіч больш за два дзесяцігоддзі, у юрыдычным асяроддзі – на дзесяцігоддзе больш. Быць кваліфікаваным практыкам, які хутка арыентуецца ў новаўвядзеннях – у прафесіі юрысконсульта.
Штодня – разгляд дакументаў кліентаў на атрыманне крэдытаў, на адкрыццё рахункаў, складанне прэтэнзійных іскаў на спагнанне запазычанасці, прававая вучоба супрацоўнікаў РКЦ і многае іншае. Адным словам, гэты спецыяліст у многім забяспечвае спакойную і ўпэўненую работу ўсяго калектыву разлікова-касавага цэнтра.
Сярод землякоў, чые партрэты змешчаны на Галерэі славы раёна, – і фота Генадзія Сяргея.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *