Час вылучацца

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным на сайце ЦВК, анансавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якое стартуе 10 снежня. Яна нагадала, што вылучацца на мясцовых выбарах можна трыма традыцыйнымі спосабамі – шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў.
Што датычыцца этапаў выбарчай кампаніі, то дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца па 14 снежня ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня па 8 студзеня ўключна.
Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў назначаны на 18 лютага 2018 года.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *