Ініна марка. Пры жаданні можна дабіцца многага. І гэта даказваюць востраўскія жывёлаводы, якія забяспечылі летась важкі «плюс» у надоях – па цэлай тоне ў разліку на кожную карову статка

Прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Востраў-Агра» на старонках раёнкі «свецяцца» не часта: гаспадарка, на жаль, не самая перадавая. Тым не менш, за мінулы год сур’ёзна прыбавіла ў стратэгічнай сельскагаспадарчай справе – малочнай жывёлагадоўлі: надой на кожную рагулю вырас амаль на тону і склаў 4500 кілаграмаў. Для прадпрыемства гэта важкі – 127 тон – плюс па валавым надоі, а для тутэйшых жывёлаводаў, акрамя іншага, яскравае пацвярджэнне таго, што пры жаданні можна дабіцца многага.
Іна Грачыха – адна з пяці аператараў машыннага даення востраўскай МТФ. Дырэктар «Вострава-Агра» Тамара Церах характарызуе яе толькі з лепшага боку: добрасумленная, дысцыплінаваная, патрабавальная. А яшчэ ветлівая, усмешлівая, адказная і вельмі працавітая. На ферме шчыруе, без перабольшання, паўжыцця – з 19 гадоў. За агульную справу перажывае, як за сваю асабістую. Хаця, трэба сказаць, што і дамашніх клопатаў у мнагадзетнай мамы хапае. Паспявае ўсюды!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *