Выратавальнае свята для ўсіх

У сапраўднае свята для дзяцей і дарослых ператварылася мерапрыемства, прысвечанае Дню выратавальніка, што прайшло 19 студзеня на рыначнай плошчы райцэнтра. Менавіта сюды перамясціліся галоўныя падзеі пасля афіцыйнай часткі і ўшанавання лепшых супрацоўнікаў і ветэранаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Паказальныя выступленні выратавальнікаў, традыцыйнае «кіно» на супрацьпажарныя тэмы, гульні, конкурсы і падарункі –  у змястоўным сцэнарыі знайшлося месца і для актыўнай прафілактыкі, і для прафарыентацыі, і для забаў і адпачынку. Магчымасцю прымераць выратавальнае абмундзіраванне, пасядзець у пажарнай машыне і сфатаграфавацца побач з прадстаўнікамі гэтай мужнай прафесіі з задавальненнем карысталіся і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Вялікі інтарэс выклікала і аснашчэнне выратавальнікаў.
Дарэчы, пра гэты важны складнік паспяховай работы. Начальнік райаддзела Валерый Равінскі расказаў, што крыху раней, напярэдадні прафесійнага свята, наш РАНС атрымаў чарговую «порцыю» прафесійна неабходных абновак. Паступілі на ўзбраенне два камплекты абсталявання для выратавання людзей з шахтных калодзежаў, сродкі аховы выратавальнікаў пры рэзцы правадоў пад напружаннем, бензапіла, пажарная калонка, а на Тальмінавіцкім ПАВП цяпер будзе яшчэ і новая мотапомпа. Абнаўленне абсталявання праводзіцца за бюджэтныя сродкі па спецыяльнай рэспубліканскай праграме.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *