Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Персанальны тыран
2 лютага пракурор Ляхавіцкага раёна ўзбудзіў крымінальную справу па арт. 186 (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці) у адносінах ляхавічаніна 1941 года нараджэння. Знаходзячыся ў нецвярозым стане ў сваёй кватэры, ён збіў жонку, душыў, пагражаў забойствам. Яна выклікала міліцыю. Мужчыне давядзецца адказваць перад законам.   РАСК праводзіць расследаванне.

Спакусіўся  на градусы

У апошні дзень студзеня ў абедзенны час у магазіне «Еўраопт» па вуліцы Южакова ў райцэнтры ляхавічанін 1985 года нараджэння ўзяў бутэльку гарэлкі і, не заплаціўшы, кінуўся наўцёкі. Затрымаць злодзея касіру дапамаглі нераўнадушныя землякі.
РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 206, па якім прадугледжана пакаранне – ад грамадскіх работ да 4 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, як высветлілася, мужчына і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. Зараз ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *