Кармі, «Раса»…

Механізатару ААТ «Жарабковічы» Дзмітрыю Бецьку даверылі новы агрэгат.

Як паведамляў «ЛВ», сяўба на Ляхавіччыне пачалася. І першымі зерне ў раллю палажылі напрыканцы сакавіка хлебаробы КСУП «Ліпнянка». Амаль праз тыдзень у поле выйшлі «Востраў-Агра» і ААТ «Шлях новы».
– Глеба пакуль усё яшчэ цяжкая, і сеяць у такую рана, – тлумачыць вымушаную затрымку галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ігар Яварчук.
Усяго ў сельгаспрадпрыемствах раёна сёлета плануецца пасеяць 7850 гектараў яравых збожжавых і зернебабовых.
Але акрамя адказнейшай пасяўной кампаніі, у раслінаводаў хапае і іншых клопатаў. У полі гудуць трактары – ідзе падкормка азімых, шматгадовых траў, сенажацяў і пашы.
Адна з галоўных дзеючых асоб на палетках – агрэгат «Раса» для ўнясення вадкіх і цвёрдых удабрэнняў. Такі ёсць у чатырох сельгасарганізацыях – ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы», «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», ЗАТ «Белпрампрыбор». Прычым у «Жарабковічах» – два, адзін зусім новенькі, куплены сёлета за ўласныя сродкі. Ён працуе ўжо на падкормцы азімых каля Канюхоў. Па словах начальніка ўчастка Уладзіміра Адаські, «Раса» на полі ўвесь светлавы дзень. За гэты час апрацоўваецца каля 60 гектараў. Калі з’явіцца такая неабходнасць, работа будзе арганізавана ў дзве змены, каб не ўпусціць спрыяльныя тэрміны для падкормкі.
Свае «Росы» паціху выводзяць на палі «Шлях новы» і «Белпрампрыбор».
Усяго па раёне азотнымі ўдабрэннямі неабходна падкарміць азімыя збожжавыя на плошчы 8620 гектараў (па стане на 5 красавіка падкормлена 1320 гектараў), азімага рапсу – 2510 (178).
Працягваецца падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу, пратраўліванне насення.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *