Пацягнула на кісленькае

У нарыхтоўчы сезон на кансервавым заводзе пасля бярозавіку ўключылася шчаўе. Адна змена займаецца зрэзкай, другая – перапрацоўкай. З канвеера шчаўе, кансерваванае па-ляхавіцку, у паўлітровых слоіках адпраўляецца часткова адразу на продаж, астатняе пакуль на склад.
Хутка паспее шчаўевы ўраджай і на дадаткова пасеяных чатырох гектарах. Дырэктар прадпрыемства Сафія Болтуць расказала, што пры спрыяльным надвор’і (з дажджом) зрэзка праводзіцца кожныя два тыдні, пры сухім – раз у месяц. Летась перапрацавалі каля 350 тон, сёлета плануецца не менш.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *