Іванава рыхтуецца да свята. Навіны Брэстчыны

Асноўнай пляцоўкай святкавання XXV Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава.
Напярэдадні рэспубліканскага свята парк Іванава значна абновіцца. У прыватнасці, на яго тэрыторыі ўстановяць дзве дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Спецыялісты абсталююць першую ў горадзе веласіпедную дарожку працягласцю больш за 2,5 кіламетра. Тут жа з’явіцца зона для заняткаў спортам, якая ўключае варкаўт-пляцоўку, міні-футбольнае поле, валейбольную і баскетбольную пляцоўкі.
Змяненні закранулі таксама цэнтр Іванава – частка вуліцы 17 Верасня стане пешаходнай. Пачаліся ўжо работы па яе рэканструкцыі. У бліжэйшы час будзе ўкладзена новае пакрыццё, заменены камунікацыі, устаноўлены дэкаратыўныя клумбы, імянныя лаўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На гэтай вуліцы плануецца таксама ўстанавіць памятны знак у гонар Дня беларускага пісьменства.
Акрамя гэтага вядуцца работы па рэканструкцыі вуліц Савецкай і Леніна, капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі вуліцы Кірава.
XХV Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванаве 2 верасня і будзе прысвечаны тэме «Мая малая радзіма».
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *