На старце турысты. У мінулыя выхадныя недалёка ад вёскі Мінічы Ляхавіцкага раёна разгарнулася спартакіяда працоўных калектываў

У мінулыя выхадныя недалёка ад вёскі Мінічы разгарнулася раённая спартакіяда працоўных калектываў. Дождж і халаднаватае надвор’е – а ў турыстычным лагеры павышаны градус канкурэнцыі

На старце – каманды лясгаса, медыкаў і ААТ «Жарабковічы». За два дні ім неабходна было праявіць сябе ў васьмі конкурсах. Турыстычная эстафета ўключала праверку ўменняў па ўстаноўцы палаткі, праходжанні гаці, майстар-клас на веласіпедзе і іншае. Перацягвалі канат, дэманстравалі тэхніку горна-пешаходнага турызму. У творчым іспыце на лепшую газету лідзіравалі медыкі, як і ў спаборніцтве на самую смачную страву. Яны, дарэчы, прыгатавалі халодны боршч і тушаную бульбу.
У масрэслінгу ў сваіх вагавых катэгорыях ў індывідуальным заліку вызначыліся ляснік Мядзведзіцкага лясніцтва Сяргей Грыкель і фельчар-лабарант (аддзяленне анестэзіі і рэанімацыі) клініка-дыягнастычнай лабараторыі райбальніцы Сяргей Бруцкі.
Па інфармацыі інструктара-метадыста фізкультурна-спартыўнага клуба Марыны Бусько, агульнакамандныя месцы размеркаваны ў наступным парадку: на вышэйшай прыступцы п’едэстала – лясгас, на другой пазіцыі – медыкі, замыкаюць тройку турысты з ААТ «Жарабковічы».
Дарэчы, гэтыя каманды былі адзінымі, хто вырашыў паказаць сябе на раённай спартакіядзе. За гэта ім асобны рэспект.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. БОЛЬШ фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *