Усё пачыналася ў каледжы

Лекцыі і семінары, дыспуты і навуковыя канферэнцыі, практычныя заняткі і лабараторныя работы, спартыўныя спаборніцтвы і незабыўныя сустрэчы вакол кастра, цікавыя дні і вечары ў камфортным інтэрнаце і размеркаванне на першае месца працы — усё засталося ў мінулым для сёлетніх 150 выпускнікоў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Але чэрвеньскія дні сталі не менш напружанымі і    адказнымі, чым гады вучобы. Каляджане трымалі іспыты на галоўным студэнцкім выпрабаванні — дзяржаўных экзаменах. Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў вучобы і практыкі на     працягу ўсіх курсаў. Выпускнікі  аддзяленняў ветэрынарнай медыцыны, агранаміі і заатэхніі дэманстравалі  тэарэтычныя веды і практычныя навыкі пе-    рад строгімі дзяржаўнымі камісіямі на чале з прафесарамі і дацэнтамі Гродзенскага  дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Наогул, у ЛДАКу створаны цудоўныя ўмовы і для вучобы, і для здачы экзаменаў: аўдыторыі забяспечаны неабходнымі нагляднымі матэрыяламі, патрэбнымі для правядзення даследаванняў прэпаратамі і экспанатамі, што неаднойчы пацвярджалі вы-кладчыкі ВНУ, якія прысутнічалі на экзаменах.Таму на кожным з іспытаў выпускнікі адчувалі сябе ўпэўнена (безумоўна, сказвалася і добрая падрыхтаванасць).

Як расказала намеснік дырэктара ЛДАКа па вучэбнай рабоце Святлана Тарасевіч, рабяты  не толькі паказалі грунтоўныятэарэтычныя веды, але і даволі дакладна выказвалі свае думкі і меркаванні, аналізавалі, пераконвалі, рабілі высновы. Таму  пастаўлена нямала высокіх адзнак, у тым ліку «дзясятак» і «дзявятак». Больш чым удала вытрымалі выпускнікі і практычны экзамен.  Дарэчы, па каледжы сярэдні бал за дзяржаўныя экзамены — 7,4. Значыць, у хуткім часе сельская гаспадарка атрымае не толькі адукаваных маладых спецыялістаў, але і практычна падрыхтаваных.

Безумоўна, у гэтым поспеху немалая заслуга выкладчыкаў. Яны не толькі перадаюць навучэнцам свае веды і багаты вопыт, але і выхоўваюць, вучаць любіць прафесію, вёску, у якой давядзецца працаваць, і родную Беларусь, у якой жывуць. Дарэчы, пераважная большасць сёлетніх выпускнікоў, як і іншыя навучэнцы каледжа, атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў. А прыбыўшы  на першае месца працы згодна размеркавання, яны, акрамя гарантаванага рабочага месца па атрыманай спецыяльнасці, скарыстаюцца і іншымі льготамі як маладыя спецыялісты сельскай гаспадаркі.

22 чэрвеня ў каледжы праходзіў развітальны выпускны баль. 150  маладых спецыялістаў сельскай гаспадаркі атрымалі дыпломы аб заканчэнні ЛДАКа, з  іх 17 — чырвоныя дыпломы    (у тым ліку 8 — у новаспечаных аграномаў і 7 — у заатэх-нікаў). Гэта было сапраўднае свята для  выпускнікоў і іх вы-кладчыкаў — урачыстае,  радаснае і крыху сумнае.

Выпускны баль закружыў у развітальным вальсе. Незабыўныя імгненні…

Наперадзе большасць выпускнікоў ЛДАКа (акрамя тых, хто стане студэнтам дзённых ад-дзяленняў ВНУ) чакае першае працоўнае месца і першыя крокі ў прафесіі і  самастойным жыцці. Няхай усё гэта будзе такім жа запамінальным, цікавым і аптымістычным, як і вучоба ў каледжы.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *