Першакласныя лайкі. «Ляхавіцкі веснік» падвёў вынікі конкурсу

Дзяцінства – цудоўны час! Можна шлёпаць па лужах, маляваць яркімі алоўкамі свае мары, песціцца ў промнях мамінай любві… А як радасна атрымліваць падарункі. Такія шчаслівыя імгненні днямі «Ляхавіцкі веснік» падарыў нядаўнім выпускнікам дзіцячага сада Арцёму Буйкевічу, Насці Назаранка і Назару Казушчыку. Рабяты сталі пераможцамі конкурсу, які рэдакцыя аб’яўляла ў групе газеты ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Больш за ўсіх «лайкаў» сабралі фотаздымкі Арцёма, Назара і Насці. Будучым першакласнікам раёнка ўручыла эксклюзіўныя кубкі з выявай газеты (чай у іх будзе самым смачным), а яшчэ прыемныя дробязі для творчасці.
З «ЛВ» цікава, карысна, творча. Удзельнічайце ў нашых конкурсах і выйгравайце! Уступайце ў групы газеты ў сацыяльных сетках (ВКонтакте, Аднакласнікі, Інстаграм), у Вайберы – мы заўсёды на сувязі.
«Веснікаўцы».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *