Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ад 14 ліпеня

Моцны характар нашай станцыі. БелАЭС паспяхова прайшла стрэс-тэсты і пацвердзіла сваю надзейнасць.

Справаздача аб выніках партнёрскай праверкі рэзультатаў стрэс-тэстаў БелАЭС адобрана ў пачатку ліпеня Групай еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі ENSREG. У Еўракамісіі адзначаюць, што ў дакладзе пацвярджаецца адэкватнасць характарыстык ядзернай бяспекі, устаноўленых нацыянальным рэгулятарам бяспекі на момант ліцэнзіі ў 2014 годзе.
Як паведамлялася, упаўнаважаная ENSREG група экспертаў з рэгулюючых органаў ядзернай бяспекі Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Швецыі, Грэцыі, Славеніі, Украіны, Іспаніі і Літвы вывучыла беларускі нацыянальны даклад аб стрэс-тэстах, атрымала ў аддаленым рэжыме дадатковую інфармацыю ў выглядзе адказаў на пытанні, а таксама пры наведванні Беларусі і будпляцоўкі БелАЭС у сакавіку бягучага года.

Пра хлеб надзённы.На маршруце рабочай паездкі на Брэстчыну старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча быў і Ляхавіцкі раён.

12 ліпеня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам уборкі сельгаскультур у Брэсцкай вобласці на прыкладзе гаспадарак Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў. У нашым раёне спікер верхняй палаты парламента пабываў на палях ААТ «Шлях новы» і на ААТ «Ляхавіцкі льнозавод».

Адным словам, зажынкі! 10 ліпеня. Пшанічнае поле ля вёскі Дрэкі ААТ «Шлях новы». Традыцыйныя раённыя зажынкі, якія адбыліся тут, пачалі хлебны марафон на Ляхавіччыне

Скажу… Надзвычай прыемная, чаканая навіна: Галіна Зыранава стала суаўтарам літаратурнага зборніка прозы «Скажы, што кахаю…», які сёлета выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Вера. Надзея. Любоў». У аўтарскім суквецці даўно вядомых пісьменнікаў і тыя, у каго адбылася прэм’ерная кніжная публікацыя прозы. Галіна Фёдараўна, Галя, Галінка Зыранава – з маладых.

Хто заспяваў, не страціць болей песні. «Скажы, што кахаю…» – проза Галі Зыранавай такая ж паэтычная, як яе вершы. Менавіта ў вершаванае падарожжа «Аптэка для душы» запрашае чытачоў па сентыментальным, зазнаным маршруце. Мусіць, будзе справядлівым сказаць, што на гэтым маршруце Галя разам са сваім Алегам.

Салон для кучаравых. Напрыканцы чэрвеня-пачатку ліпеня на авечкаферме «Канюхі» ААТ «Жарабковічы» Ляхавіцкага раёна адкрываецца… цырульня для жывёлы.

Сёлета першыя кучаравыя «кліенты» трапілі ў рукі майстроў-прафесіяналаў 4 ліпеня. Сезон змены знешняга выгляду тутэйшага руннага пагалоўя доўжыцца звычайна каля трох тыдняў.
– Амаль чатыры тысячы авечак, бараноў, ягнят парод шэрсна-мясной асканійскай, мясашэрсных мерыналандшаф і прэкас (яе «прадстаўнікі» складаюць каля 70 працэнтаў атары) – такое пагалоўе маем па стане на 1 ліпеня. 2700 жывёл сёлета атрымаюць салонныя працэдуры, для іх надзвычай неабходныя. Калі не паклапаціцца пра своечасовую стрыжку, то натуральнае футра дрэнна паўплывае на стан авечак: сапсуецца апетыт, а гэта недабор у вазе, яны стануць менш актыўнымі, – расказвае загадчык фермы Рыгор Зубік.

Аператыўныя сюжэты. З жыцця аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС

І шмат яшчэ цікавай, актуальнай інфармацыі вы знойдзеце ў раёнцы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *