І жнуць, і сеюць у Ляхавіцкім раёне

Яшчэ нядаўна на палях каля Каўпакоў золатам каласілася трыцікале, гулі камбайны – уборка ішла поўным ходам. А ў мінулы аўторак малюнак кардынальна змяніўся. На поле выйшлі пасяўныя агрэгаты, каб у апрацаваную глебу пакласці насенне алейнай рэдзькі.
Дажджлівае надвор’е вымусіла хлебаробаў зрабіць часовы адпачынак на жніве, але без справы яны не сядзяць – сеюць, як, напрыклад, механізатары ЗАТ «Белпрампрыбор» Міхаіл Зубік і Юрый Дубіна. Галоўны аграном гаспадаркі Віктар Канецпольскі ўдакладніў, што ўсяго такім чынам будзе засеяна больш за 150 гектараў.
У райсельгасхарчы расказалі, што многія сельгаспрадпрыемствы раёна, ­напрыклад, ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы», СВК «Ляхавіцкі» адразу пасля жніва пачынаюць сеяць так званыя пажніўныя культуры, якія потым пойдуць на корм жывёле ці на ўдабрэнне: і глебе карысць, і ў кармавым меню разнастайнасць.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *