Нерэальна рэальная НС

Днямі ў накірунку аблбальніцы «Крывошын» з уключанымі фарамі і гукавым суправаджэннем ляцелі пажарныя машыны ўсіх падраздзялен-няў Ляхавіцкага РАНС. Увага! Трывога! На шчасце – вучэбная.

Па задумцы ў згаданай установе аховы здароўя адбылося ўзгаранне столі, полымя ахапіла мэблю, аконныя блокі, перайшло і на другі паверх. Шчыльнае задымленне не давала магчымасці туды прабрацца, а ў палаце знаходзіўся пацыент. Каманды МНС, якія прыбылі на месца ўмоўнага пажару, прафесійна справіліся няхай і з нерэальнай НС, аператыўна арганізавалі абарону сумежных памяшканняў і, галоўнае, выратавалі жыццё.
Такія вучэнні дазваляюць адпрацаваць навыкі і ўменні асабовага складу пры ліквідацыі сапраўднага ўзгарання, адтачыць усе дзеянні, каб пасля ў экстранных умовах прадэманстраваць якасную зладжаную работу.
Як адзначыў намеснік начальніка РАНС Мікалай Байдун, узровень падрыхтоўкі выратавальнікаў высокі:
– Памылкі ёсць, але дзеля гэтага і трэніруемся, каб на справе іх не было. Мы павінны быць упэўнены, што на такіх важных аб’ектах пажарная бяспека забяспечана ў поўнай меры.

Маргарыта КУХТА.

Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *