Аварыя ў Ляхавіцкім раёне

Сёння, 31 ліпеня,  напачатку шостай гадзіны вечара на 18-ым кіламетры (перад скрыжаваннем на Туркі) аўтадарогі  Баранавічы-Ляхавічы здарылася ДТЗ.

Вадзіцель аўтамабіля ГАЗ ехаў з боку Баранавічаў у Ляхавічы, на нейкі момант адцягнуў увагу  ад дарогі і ўчыніў датычнае сутыкненне  з «рэно», якое  рухалася ў сустрэчным напрамку.

Абодва мужчыны былі  цвярозыя. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцель грузавой машыны  прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 5 арт 18.22.  Нанесеную  тэхніцы шкоду  пакрые страхоўка.

На гэтым участку дарогі сёлета ўжо было зарэгістравана ДТЗ, у якім людзі атрымалі цялесныя пашкоджанні.    ДАІ просіць  вадзіцеляў быць   ўважлівымі за рулём  і выконваць скорасны рэжым.

Аляксандр АНІКЕВІЧстаршы дзяржаўны інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *