У Ляхавічах матацыкліст не справіўся з кіраваннем

Вечарам 3 жніўня  ў  райцэнтры жыхар Баранавічаў на стаянцы насупраць стадыёна «Колас» не справіўся з кіраваннем  і зваліўся  з матацыкла «сузукі». У выніку падзення  атрымаў цялесныя пашкоджанні і яму спатрэбілася медыцынская дапамога.

Матацыкліст  1999 г.н. быў цвярозы,у моташлёме. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *